cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Сям'я і моладзь

Кардынал Фарэл пра падрыхтоўку Сусветнай сустрэчы сем’яў

Кардынал Фарэл пра падрыхтоўку Сусветнай сустрэчы сем’яў

30/01/2018 14:22

Ідзе падрыхтоўка да Сусветнай сустрэчы сем’яў. Яна будзе праходзіць з 22 па 26 жніўня 2018 г. у Дубліне. Аб сваім удзеле абвясціў таксама Францішак. На наступным тыдні будзе апублікаваны шэраг катэхез у рамках падрыхтоўкі да падзеі. Яны будуць даступныя на пяці мовах на сайце ватыканскай Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця (www.laityfamilylife.va). У іх музычным афармленні выкарыстаны творы ў выкананні знакамітага італьянскага тэнара Андрэа Бачэлі.

У аснове тэм катэхез і сустрэч у Ірландыі будзе ляжаць адгартацыя „Amoris laetitia”. Як заявіў падчас сустрэчы з журналістамі прэфект Дыкастэрыі, арганізатары хочуць засяродзіцца на тых раздзелах папскага дакумента, якія не нараджаюць сёння ў Касцёле супярэчнасцяў.

“Ёсць так шмат пар, якія хочуць даведацца, як захаваць сваё сужэнства і сямейнае жыццё, як фармаваць у любові і міласэрнасці сваю сям’ю. Чаму мы заўсёды павінны гаварыць толькі пра выпадкі разбітых сужэнстваў і сем’яў? Мы абавязаны таксама браць пад увагу тыя сем’і, якія не распаліся. Між тым, 90% інфармацыі пра „Amoris laetitia” адносіцца толькі да восьмага раздзелу. Менавіта таму мы на Сусветнай сустрэчы сем’яў будзем казаць пра іншыя раздзелы”, - паведаміў кардынал Кэвін Фарэл.

На правакацыйнае пытанне журналіста, ці ў Дублін таксама будуць запрошаныя аднаполыя пары, іерарх адказаў, што Сусветная сустрэча сем’яў накіравана на прасоўванне каталіцкага бачання сужэнства і сям’і. “Мы ведаем, што некаторыя людзі маюць іншае бачанне шлюбу, але ў нас ёсць каталіцкае бачанне, і мы не збіраемся прасіць прабачэння за тое, чаму вучыць Касцёл”, - сказаў прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця.


30/01/2018 14:22