cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Папа агучыў малітоўную інтэнцыю на люты

Папа агучыў малітоўную інтэнцыю на люты - AFP

01/02/2018 16:00

Францішак заклікаў прысвяціць люты асаблівай малітве за людзей, надзеленых уладай, каб не паддаваліся спакусе карупцыі. Малітоўную інтэнцыю на бягучы месяц ён агучыў у відэароліку, які быў распаўсюджаны 1 лютага 2018 г. праз ватыканскі канал у “Youtube”.

“Што знаходзіцца ля вытокаў рабства, беспрацоўя, занядбання супольнага дабра і прыроды? Карупцыя, смяротны працэс, які сілкуе культуру смерці. Таму што прага ўлады і багаццяў не ведае межаў”, - сказаў Папа на пачатку свайго звароту. 

Паводле яго, “карупцыю немагчыма перамагчы маўчаннем”. “Мы павінны казаць аб ёй, асуджаць злоўжыванні, разумець яе, каб быць здольнымі дэманстраваць жаданне дапамагчы міласэрнасці запанаваць над мізэрнасцю, прыгажосці над пустатой”, - дадаў ён. 

“Памолімся разам, каб тыя, хто валодае матэрыяльнай, палітычнай або духоўнай уладай, не дазволілі, каб імі кіравала карупцыя”, - агучыў сваю малітоўную інтэнцыю Святы Айцец.

Відэаролік быў падрыхтаваны Сусветнай малітоўнай сеткай у супрацоўніцтве з Дыкастэрыяй па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Гаворка ідзе пра першы выпадак падобнага супрацоўніцтва. 3 лютага ён будзе прадэманстраваны падчас канферэнцыі на тэму “Карупцыя – апакаліпсіс дэмакратыі”, якая адбудзецца ў сумна вядомым раёне Неапаля Скампія.


01/02/2018 16:00