cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Гаміліі

Францішак заклікаў часцей думаць аб смерці

Францішак заклікаў часцей думаць аб смерці - AFP

01/02/2018 12:44

Думкі аб смерці бароняць ад ілюзорнага меркавання, што з’яўляемся гаспадарамі часу, падкрэсліў Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 1 лютага 2018 г. цэлебраваў у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. У гаміліі ён спаслаўся на літургічнае чытанне з Першай кнігі Валадарстваў (1 Вал 2, 1-12), у якім гаворка ідзе пра смерць караля Давіда.

“Мы не з’яўляемся ні вечнымі, ні эфемернымі: мы – людзі, якія пілігрымуюць у часе, што мае свой пачатак і канец”, - сказаў Святы Айцец, заклікаючы вернікаў маліцца, каб не быць зняволены бягучым момантам. “Смерць, гэта факт, які тычыцца ўсіх. Раней ці пазней, але яна прыйдзе”, - нагадаў ён.

Паводле Пантыфіка, Касцёл заўсёды намагаўся шмат разважаць аб заканчэнні чалавечага існавання. Ён папярэдзіў аб спакусе такіх адносін да жыцця, нібыта з’яўляемся яго гаспадарамі, а таксама аб небяспецы закрытасці ў эгаістычным лабірынце, у якім няма месца для будучыні. 

Папа заклікаў часцей успамінаць пра тое, што мы – не паны жыцця. Трэба быць, як пілігрымы, што глядзяць наперад і думаюць, якую спадчыну пакінуць пасля смерці. Гэтай спадчынай, паводле Францішка, павінна быць сведчанне. Трэба пытацца ў сябе: да якой спадчыны Бог кліча мяне сёння? Якую спадчыну я пакіну ў якасці жыццёвага сведчання?

Святы Айцец заклікаў вернікаў паспрабаваць паглядзець на рашэнні, якія яны прымаюць сёння з перспектывы вечнага жыцця, спытаць: ці спадабалася б нам пасля смерці, тое, што мы робім сёння? “Варта, каб мы ўсе адчулі сябе пілігрымамі да смерці”, - сказаў Францішак на заканчэнне сваёй гаміліі.


01/02/2018 12:44