cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Трыбунал Дзяржавы Ватыкан пачаў новы судовы год

Трыбунал Дзяржавы Ватыкан пачаў новы судовы год - AFP

03/02/2018 18:55

3 лютага 2018 г. Трыбунал Дзяржавы Ватыкан распачаў новы судовы год. З гэтай нагоды ў капліцы ватыканскага Губернатарата адбылася св. Імша, якую цэлебраваў кардынал Пьетра Паралін, Дзяржсакратар Яго Святасці Папы. У сваю чаргу прамотар справядлівасці (генеральны пракурор) Джан Пьера Мілана прадставіў справаздачу аб дзейнасці гэтай структуры.

У дакуменце падкрэсліваюцца значныя крокі, зробленыя ў кірунку празрыстасці і барацьбы з фінансавымі злачынствамі, а таксама імкненне Апостальскай Сталіцы прытрымлівацца прынцыпаў і прававых інструментаў, прынятых міжнароднай супольнасцю ў сферы прадухілення адмывання грошай і фінансавання тэрарызма і барацьбы з гэтымі з'явамі.

У перыяд паміж 2013-2017 гг. быў дадзены дазвол на канфіскавацыю 25,8 млн. еўра. Інстытут рэлігійных спраў, вядомы як Ватыканскі банк, пачаў больш уважліва падыходзіць да выбару сваіх кліентаў, што звузіла прастору для адмывання грошай.

На працягу 2016-2017 судовага году Трыбунал Дзяржавы Ватыкан займаўся дзвюма справамі. У першым выпадку адзін з абвінавачаных быў асуджаны за незаконнае прысвойванне сродкаў. У другім, які тычыўся спробы карупцыі, падазраваны быў апраўданы. 

Паведамляецца, што да ўвагі прамотара справядлівасці, былі прадстаўлены яшчэ дзве справы, якія тычацца злачынства супраць асобы, у прыватнасці супраць непаўналетняга. Раследванне гэтых выпадкаў знаходзіцца ў пачатковай фазе і здзейсняецца з належнай канфідэнцыйнасцю, абумоўленай павагай да ўсіх задзейнічаных у ёй суб’ектаў.

У дакладзе ўзгадваецца пра барацьбу з крадзяжамі ў Ватыканскіх музеях, базыліцы св. Пятра, аптэцы і гаспадарчых установах, у выніку якой былі арыштаваны пяць чалавек.


03/02/2018 18:55