cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

Папа абвясціў Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру

Папа абвясціў Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру - AFP

04/02/2018 14:39

Папа Францішак абвясціў 4 лютага 2018 г. падчас малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане пра Дзень малітвы і посту за мір у свеце, асабліва ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Паўднёвым Судане.  Ён таксама заклікаў далучыцца да гэтай ініцыятывы “некатолікаў” і “нехрысціян”. 

Святы Айцец сказаў наступнае: “А зараз паведамленне! З-за трагічных, працяглых канфліктаў у розных частках свету заклікаю ўсіх веруючых прыняць удзел у спецыяльным Дні малітвы і посту, які пройдзе 23 лютага 2018 г., у пятніцу першага тыдня Вялікага Посту. У гэты дзень будзем асабліва маліцца за народы  Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і Паўднёвага Судана. Як і ў іншых падобных выпадках, запрашаю таксама  братоў і сясцёр, некатолікаў і нехрысьціян, далучыцца да гэтай ініцыятывы у спосаб, які яны лічаць найбольш адпаведным, але ўсе разам.

Наш Нябесны Айцец заўсёды слухае сваіх дзяцей, якія звяртаюцца да Яго ў болі і смутку. “Ён аздараўляе скрышаных сэрцам і раны завязвае ім” (Пс 147,3). Звяртаюся з сардэчным заклікам, каб таксама і мы пачулі гэты крык, і кожны з нас у сваім сумленні, перад Богам, задаў сабе пытанне: “Што я магу зрабіць для  міру ?”.  Безумоўна, мы можам маліцца; але не толькі: кожны можа канкрэтна сказаць “не” гвалту, наколькі гэта залежыць ад яго. Таму што перамогі, атрыманыя ў выніку насілля - гэта фальшывыя перамогі. Затое праца на карысць міру стварае дабро для ўсіх, сказаў Папа.

Ян Мойсік


04/02/2018 14:39