2018-02-04 14:54:00

Святы Айцец падтрымаў абаронцаў жыцця


Па словах Святога Айца, занадта мала католікаў выступае ў абарону жыцця. Пантыфік сказаў пра гэта, вітаючы членаў італьянскага “Руху за жыццё”, якія прысутнічалі 4 лютага 2018 г. на малітве “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“Сёння ў Італіі адзначаецца Дзень для жыцця, тэма якога гучыць: “Евангелле  жыцця - радасць для свету”. Я далучаюся да паведамлення італьянскіх біскупаў і жадаю выказаць сваю ўдзячнасць і падтрымку касцёльным установам, якія на розныя спосабы спрыяюць і падтрымліваць жыццё, асабліва вітаю “Рух за жыццё”, яго членаў тут прысутных у невялікай колькасці”, - сказаў Папа.  

Ён адзначыў, што гэта яго непакоіць. “Нешматлікія змагаюцца за жыццё ў свеце, у якім кожны дзень вырабляецца больш зброі, штодня прымаецца больш правоў супраць жыцця. Кожнага дня развіваецца культура адчужэння, адкідання таго, што як бы непатрэбнае, што перашкаджае”, - сказаў Францішак.

Ён папрасіў малітваў за тое, каб людзі  больш усведамлялі патрэбу абароны жыцця ў часах “знішчэння і адчужэння”. 

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.