2018-02-04 14:24:00

Пантыфік: місія Касцёла ажыцяўляецца на шляху


Місія Касцёла ажыццяўляецца ў дарозе, ніколі ў нерухомасці, сказаў папа Францішак 4 лютага 2018 г. перад малітвай “Анёл Панскі”, якая прайшла на галоўнай ватыканскай плошчы. ”Евангелле сённяшняй нядзелі працягвае расказваць пра дзень знаходжання Езуса ў Кафарнауме, у шабат, які быу штотыднёвым святочным днём для гэбрэяў. (Мк 1, 21-39).  На гэты раз евангеліст Марк падкрэслівае адносіны паміж цудатворнай дзейнасцю Езуса і абуджэннем веры ў людзей, якіх Ён сустракае.  Сапраўды, праз знакі аздараўлення, якія здзяйсняе адносна ўсялякіх відаў хвароб, Пан хоча абудзіць рэакцыю веры.

Дзень Езуса ў Кафарнауме пачынаецца аздараўленнем цешчы Пятра  і канчаецца сцэнай сустрэчы з грамадзянамі, што сабраліся перад домам, у якім Ён затрымаўся. Менавіта, каб людзі маглі прывесці да Яго ўсіх хворых. Людзі з натоўпу, якія былі намечаны фізічным цярпеннем  і духоўнаю галеччу, уяўляюць сабой, так бы мовіць “жывое асяроддзе”, у якім здзяйсняецца місія Езуса. Ён яе здзяйсняе словамі і жэстамі, якія аздараўляюць і суцяшаюць.  Езус не прыйшоў, каб прынесці збаўленне ў якойсці лабараторыі; Ён не абвяшчае казання, створанага ў лабараторыі, будучы адарваным ад народа, але Ён прабывае сярод натоўпу, сярод людзей. Падумайце, што большая частка публічнага жыцця Езуса прайшла на дарозе, сярод людзей, каб абвяшчаць Евангелле, каб лячыць фізічныя і духоўныя раны. Гэтыя натоўпы, гэта чалавецтва намечана пакутамі, пра якіх Евангелле расказвае вельмі часта. Гэта людзі, пакутуючыя ад цяжкай працы і сваіх праблем. Да гэтых бедных людзей скіравана вызваляючая і абнаўляючая магутная дзейнасць Езуса. Такім чынам, для натоўпу аж да познага вечара, заканчваецца яго суботні дзень. І што робіць пазней Езус?

На досвідку наступнага дня, Хрыстус у нязаўважаны спўсаб выходзіць за брамы горада і ідзе ў пустыннае месца, каб там памаліцца. Езус моліцца. Такім чынам Ён збаўляе таксама сваю асобу і сваю місію ад трыумфалізму, які няправільна разуме сэнс цудаў і харызматычную уладу Хрыста. Сапраўды, цуды з'яўляюцца “знакамі”, якія заклікаюць адказаць з верай; знакі, якія заўсёды суправаджаюцца словамі, што іх асвятляюць; і знакі і словы выклікаюць веру і навяртанне праз боскую сілу ласкі Хрыста.

Заключэнне сённяшняга ўрыўка (Мк 1, 35-39) паказвае на тое, што абвяшчэнне Езусам Божага Валадарства знаходзіць сваё ўласцівае месца менавіта на шляху. Вучням, якія Яго шукаюць, каб вярнуцца разам з Ім у горад. Вучні пайшлі і знайшлі Яго, дзе Ён маліўся, і хацелі Яго прывесці ў горад. І што адказаў Езус: “Пойдзем куды-небудзь у блізкія паселішчы, каб Я і там прапаведаваў, бо дзеля гэтага Я прыйшоў “ (Мк 1,38).  Гэта быў шлях Сына Божага, і такім будзе  шлях Яго вучняў. Такім павінен быць шлях кожнага хрысціяніна. Дарога, як месца радаснага абвяшчэння Евангелля, ставіць місію Касцёла пад знакам “ісці”, пілігрымкі, пад знакам “руху” і ніколі нерухомасці.  

Няхай Панна Марыя дапамагае нам адкрыцца на голас Святога Духа, які заклікае Касцёл, каб усё больш размяшчаў сваю палатку сярод людзей, каб несці ўсім аздараўляючае слова Езуса, лекара душы і цела.

Пасля марыйнай малітвы Пантыфік прывітаў вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра і папрасіў іх аб малітве за яго.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.