cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Сям'я і моладзь

Сінод Біскупаў: што палітыкі могуць зрабіць для моладзі?

Сінод Біскупаў: што палітыкі могуць зрабіць для моладзі? - AFP

06/02/2018 15:33

“Што палітыкі і грамадства могуць зрабіць для маладых людзей?” – гэта пытанне задаў сакратарыят Сіноду Біскупаў маладым людзям па ўсім свеце. Свае адказы яны могуць дасылаць праз сацыяльныя медыя з хэштэгам #Synod2018 і мэсэнджэр “WhatsApp” (+39 342 601 5596). Прычым, гэта можна рабіць у любым фармаце – тэксту, фота ці відэа. Паведамленні ад моладзі ва ўзросце 16-29 гадоў у Ватыкане будуць чакаць да канца лютага, каб апублікаваць іх у інтэрнэце.

Са студзеня кіраўніцтва Сіноду Біскупаў запрашае маладых людзей з усяго свету прыняць удзел у інтэрактыўных кансультацыях, якая дапаможа ў разуменні патрэбаў і мыслення сучаснай моладзі. Спецыяльна для гэтай мэты быў запушчаны адмысловы канал у “WhatsApp”, дзе кожны месяц будзе публікавацца адно пытанне, прысвечанае моладзі. Адказы змяшчаюцца на фан-старонцы Сінода на тэму моладзі ў “Facebook” і сінадальным акаунце ў “Twitter”. Кансультацыі пакліканы дапамагчы сабраць як мага большую колькасць меркаванняў моладзі.

“Што робіць цябе шчаслівым?” - гэта пытанне было зададзена юнакам і дзяўчатам у студзені. Раней, да 31 студзеня, моладзь з усяго свету магла запоўніць электронныя анкеты, падрыхтаваныя сакратарыятам Сінода Біскупаў.

XV Агульнае пасяджэнне Сіноду Біскупаў на тэму “Моладзь, вера і распазнанне паклікання” пройдзе ў Рыме з 3 па 28 кастрычніка 2018 г. з удзелам біскупаў з усяго свету. Як заявілі раней у Ватыкане, абраная тэма, гэта выраз пастырскай заклапочанасці лёсам моладзі. Касцёл імкнецца суправаджаць маладых людзей на іх жыццёвым шляху да сталасці, каб яны праз працэс распазнання змаглі адкрыць для сябе свой жыццёвы праект і рэалізаваць яго з радасцю, выходзячы на сустрэчу з Богам і людзьмі, прымаючы актыўны ўдзел у фарміраванні Касцёла і грамадства.


06/02/2018 15:33