cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

Пантыфік заклікаў да малітвы за ахвяр гандлю людзьмі

Пантыфік заклікаў да малітвы за ахвяр гандлю людзьмі - AP

07/02/2018 13:46

Пантыфік спаслаўся на Міжнародны дзень малітвы і рэфлексіі ў інтэнцыі барацьбы з гандлем людзьмі, які адзначаецца 8 лютага, і заклікаў, каб міграцыя не выкарыстоўвалася злачынцамі ў якасці інструменту для ажыццяўлення сваіх злачынных практык.

Францішак нагадаў тэму сёлетняга Дня: “Міграцыя без гандлю людзьмі. Так для свабоды! Не для гандлю людзьмі”. Ёе адзначыў, што “маючы невялікія шансы скарыстацца звычайнымі каналамі, многія мігранты рызыкуюць сваім жыццём на іншых шляхах, дзе іх часта чакаюць розныя віды жорсткага абыходжання, эксплуатацыі і рабства. Злачынныя арганізацыі, якія займаюцца гандлем людзьмі, выкарыстоўваць гэтыя міграцыйныя маршруты, каб схаваць свае ахвяры сярод мігрантаў і бежанцаў”. 

Пантыфік заклікаў людзей і арганізацыі “аб’яднаць свае намаганні для прадухілення гандлю людзьмі і забяспечыць абарону і дапамогу ахвярам”. “Будзем маліцца, каб Пан перамяніў сэрцы гандляроў і даў надзею вярнуць сабе свабоду тым, хто пакутуе ад гэтага ганебнага бедства”, - сказаў Францішак 7 лютага 2018 г. у Ватыкане на заканчэнне агульнай аўдыенцыі.

Паводле ацэнак Міжнароднай арганізацыі працы, ва ўсім свеце ахвярамі прымусовай працы з’яўляюцца больш за 20 мільён чалавек. Людзі трапляюць у рукі гандляроў людзьмі як у сябе дома, так і за мяжой. Доля жанчын і дзяцей сярод ахвяр складае 71%.

Міжнародны дзень малітвы і рэфлексіі ў інтэнцыі барацьбы з гандлем людзьмі адзначаецца 8 лютага ва ўсіх каталіцкіх дыяцэзіях і парафіях свету з 2015 г. па ініцыятыве Апостальскай Сталіцы. У гэты дзень Касцёл святкуе літургічны ўспамін св. Жазэфіны Бакіты – суданскай жанчыны, якая прайшла шлях ад рабыні да законніцы, пазнаўшы шмат духоўных і цялесных пакут і прыніжэнне.


07/02/2018 13:46