cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

Францішак накіраваў прывітанне алімпійцам

Францішак накіраваў прывітанне алімпійцам - EPA

07/02/2018 13:10

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, 7 лютага 2018 г. у Ватыкане, Святы Айцец накіраваў прывітанне ўдзельнікам зімовых Алімпійскіх гульняў. Яны будуць праходзіць з 9 лютага 2018 г. у паўднёвакарэйскім Пхёнчане з удзелам 92 краін. 

Традыцыйнае “алімпійскае перамір’е” сёлета мае асаблівае значэнне: дэлегацыі дзвюх Карэй пройдуць разам пад адным сцягам і выступяць адной камандай. Гэты факт дае надзею на свет, у якім канфлікты будуць вырашацца шляхам дыялогу і ўзаемнай павагі, чаму вучыць спорт, заўважыў Папа.

“Кірую прывітанне Міжнароднаму алімпійскаму камітэту, спартсменам, якія ўдзельнічаюць у гульнях у Пхёнчане, уладам і жыхарам Карэйскага паўвострава. Буду суправаджаць ўсіх малітвай, абнаўляючы імкненне Святога Пасаду, падтрымліваць усе карысныя ініцыятывы для міру і сустрэч паміж народамі. Няхай гэтыя Алімпійскія гульні будуць святам сяброўства і спорту! Няхай Бог благаславіць вас і сцеражэ”, - пажадаў Францішак.

Трэба нагадаць, што ўпершыню Міжнародны алімпійскі камітэт афіцыйна запрасіў Святы Пасад на цырымонію ўрачыстага адкрыцця зімовай Алімпіяды. У гэтыя дні ватыканская дэлегацыя таксама ўпершыню ўдзельнічае ў Генеральнай Асамблеі Камітэта ў якасці назіральніка, а ватыканская каманда, таксама ў першы раз, возьме ўдзел у спаборніцтвах, хоць гэта і будзе скарэй сімвалічнае выступленне.


07/02/2018 13:10