cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Папа выказаў салідарнасць ахвярам землятрусу на Тайвані

Папа выказаў салідарнасць ахвярам землятрусу на Тайвані - REUTERS

08/02/2018 13:10

Святы Айцец выказаў салідарнасць з жыхарамі Тайваня, якія пацярпелі ад моцнага землятрусу ў партовым горадзе Хуалянь на ўсходзе краіны. У выніку бедства загінулі па меншай меры 5 чалавек і каля 240 атрымалі траўмы.

У спачувальнай тэлеграме, накіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна, Францішак запэўніў у сваёй малітве за загінулых і параненых. Ён выказаў падтрымку мясцовым уладам і ўсім, хто ўдзельнічае ў ратавальнай аперацыі, жадаючы Божага благаслаўлення, сілы і міру для ўсяго тайваньскага народу.

Падземны штуршок магнітудай 6,4, які прывёў да шматлікіх разбурэнняў, адбыўся 6 лютага 2018 г. Яго эпіцэнтр знаходзіўся на глыбіні 11 кіламетраў. Затым адбыліся яшчэ тры афтэршокі магнітудай каля 4,5.


08/02/2018 13:10