Каталіцкі Касцёл у Карэі прапануе душпастырскую апеку ўдзельнікам зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхёнчане. Яны будуць праходзіць 9-25 лютага 2018 г. Увесь час ў Алімпійскай вёсцы будзе знаходзіцца кс. Фрэнсіс Лім і-Джун, дырэктар моладзевага служэння Сеульскай дыяцэзіі.
У душпастырства ўключылася таксама дыяцэзія Чхунчхон, на тэрыторыі якой размешчаны алімпійскія аб’екты ў Пхёнчане і Каныне. У парафіях у непасрэднай блізкасці ад размяшчэння алімпійцаў будуць раздавацца ўлёткі на англійскай мове з інфармацыяй аб гадзінах набажэнстваў, і на васьмі розных мовах – пра Каталіцкі Касцёл у Карэі, падрыхтаваныя мясцовым епіскапатам.
Ужо ў 2014 г., пасля таго Пхёнчан афіцыйна быў абвешчаны сталіцай Гульняў, біскуп Лукас Кім Ун, пастыр дыяцэзіі Чхунчхон заклікаў вернікаў падтрымаць гэта спартыўнае мерапрыемства. У 2016 г. дыяцэзія пачала малітвы за поспех Гульняў. У Малітве вернікаў падчас кожнай нядзельнай св. Імшы была просьба да Бога аб тым, каб гэта вялікае свята прайшло ў спартыўным духу і прынесла мір ва ўсім свеце.
All the contents on this site are copyrighted ©. |