Святы Айцец выказаў салідарнасць з жыхарамі Тайваня, якія пацярпелі ад моцнага землятрусу ў партовым горадзе Хуалянь на ўсходзе краіны. У выніку бедства загінулі па меншай меры 5 чалавек і каля 240 атрымалі траўмы.
У спачувальнай тэлеграме, накіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна, Францішак запэўніў у сваёй малітве за загінулых і параненых. Ён выказаў падтрымку мясцовым уладам і ўсім, хто ўдзельнічае ў ратавальнай аперацыі, жадаючы Божага благаслаўлення, сілы і міру для ўсяго тайваньскага народу.
Падземны штуршок магнітудай 6,4, які прывёў да шматлікіх разбурэнняў, адбыўся 6 лютага 2018 г. Яго эпіцэнтр знаходзіўся на глыбіні 11 кіламетраў. Затым адбыліся яшчэ тры афтэршокі магнітудай каля 4,5.
All the contents on this site are copyrighted ©. |