cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Пантыфік прыняў на аўдыенцыі супрацоўнікаў “Пошты Італіі”

Пантыфік прыняў на аўдыенцыі супрацоўнікаў “Пошты Італіі”

10/02/2018 14:56

10 лютага 2018 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі кіраўнікоў і супрацоўнікаў паштовай службы Італіі “Poste Italiane” – дэлегацыю з амаль 400 чалавек. Падчас сустрэчы, якая прайшла ў Клеменційскай зале Апостальскага Палаца ў Ватыкане, Пантыфік з асаблівым задавальненнем адзначыў той факт, што ў сваёй працы работнікі гэтай структуры кіруюцца, перша за ўсё, клопатам пра асобу.

Папа адзначыў паспяховасць, з якой Пошта Італіі дастасуецца да новых патрабаванняў часу – дзякуючы разумнай унутранай палітыцы, дыверсіфікацыі паслуг, дальнабачным інвестыцыям, новым тэхналогіям і інавацыям. Яшчэ большую каштоўнасць такой эфектыўнасці надаюць намаганні кіраўнікоў і супрацоўнікаў структуры развівацца з улікам аховы навакольнага асяроддзя.

“Важна, што ў працэсе здзейсненых вамі рэструктурызацыі і абнаўлення вы рэалізавалі стратэгію прадпрыемства, вернага свайму першапачатковаму пакліканню – служыць грамадзянам. Прытрымліваючыся рыначнай логікі, “Пошта Італіі”, аднак, паставіла ў цэнтры не прыбытак, але людзей”, што асабліва важна сёння, у часы панавання культуры адчужэння, эгаізму і духоўнай блізарукасці, працягнуў Папа.

Святы Айцец заклікаў работнікаў паштовых аддзяленняў Італіі прытрымлівацца стылю слухання, павагі і гатоўнасці дапамагчы ў кожным з тысяч паўсядзённых кантактаў з калегамі і кліентамі. “Не забывайцеся пра ўсмешку”, бо яна перадаецца іншым, а супакой, які дорыць, абавязкова прыносіць плён, заклікаў Францішак.

Нарэшце, Пантыфік адзначыў спрыяльны клімат, які пануе сярод супрацоўнікаў структуры, а таксама павагу, з якой кіраўніцтва ставіцца да правоў і патрэб сваіх супрацоўнікаў і іх сем’яў. Тым самым, “Пошта Італіі” дэманструе, што “павага да работніка і яго правоў не супярэчыць прыбытку і эфектыўнасці, наадварот – ўзмацняе іх”, сказаў Францішак.


10/02/2018 14:56