2018-02-11 13:09:00

Святы Айцец павіншаваў з Новым годам па месяцовым календары


Святы Айцец павіншаваў народы, якія будуць святкаваць Новы год па месяцовым календары. 11 лютага 2018 г. у Ватыкане, падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, Францішак звярнуўся з адмысловым кароткім пасланнем. 

“15 лютага на Далёкім Усходзе і ва ўсім свеце мільёны мужчын і жанчын адзначаюць Месяцовы новы год. Я шлю гарачае прывітанне ўсім іх сем’ям, з надзеяй, што яны будуць жыць усё большай і большай салідарнасцю, братэрствам і імкненнем да дабра, дапамагаючы ствараць грамадства, у якім кожны чалавек будзе прыняты, абаронены, прызнаны і інтэграваны. Запрашаю да малітвы за дар міру, дарагі скарб, які дапамагае жыць з спачуваннем, дальнабачнасцю і мужнасцю. Усіх вас суправаджаю і благаслаўляю”, - сказаў Пантыфік.

Нярэдка Новы год па месяцовым календары называюць “кітайскім”, таму што яго святкаванне распаўсюдзілася па Азіі, а ў далейшым і па свеце, менавіта з Паднябеснай. Больш за тое, у большасці краін, якія адзначаюць “кітайскі” Новы год, ён з’яўляецца дзяржаўным святам і радаснай падзеяй для прадстаўнікоў усіх нацыянальнасцяў і канфесій. Свята заўсёды пачынаецца ў маладзік – звычайна ў канцы студзеня - пачатку лютага. Пасля ўвядзення Грыгарыянскага календара Месяцовы новы год сталі лічыць святам вясны, каб аддзяліць яго ад заходнееўрапейскага Новага года.








All the contents on this site are copyrighted ©.