2018-02-11 13:29:00

Францішак моліцца за мір у Конга


11 лютага 2018 г., вітаючы кангалезскую супольнасць Рыма, Папа ў чарговы раз запэўніў у сваёй малітве за мір у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Гэта інтэнцыя будзе асаблівым чынам прысутнічаць падчас Дня малітвы і посту, які пройдзе ва ўсім Каталіцкім Касцёле 23 лютага, запэўніў Святы Айцец падчас сваёй сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”.

Гэта ўжо другая малітоўная ініцыятыва Францішка, накіраваная на вяртанне міру ў Цэнтральнай Афрыцы. 23 лістапада 2017 г. у Ватыкане праходзіла спецыяльная малітва аб прымірэнні ў Конга і Судане, якую ўзначаліў сам Папа.

Дэмакратычная Рэспубліка Конга з’яўляецца другой па велічыні краінай на кантыненце. Яна размешчана ў басейне ракі Конга. З 1993 г. тут з рознай інтэнсіўнасцю ідзе грамадзянская вайна.








All the contents on this site are copyrighted ©.