cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Гаміліі

Пантыфік пра настойлівасць і цярплівасць

Пантыфік пра настойлівасць і цярплівасць - AP

12/02/2018 14:46

“Будзем прасіць у Пана цноты настойлівасці, уласцівай тым, хто стаіць на шляху і нясе на сваіх плячах цяжкасці і выпрабаванні, як і многія браты хрысціяне, якіх пераследуюць на Блізкім Усходзе”, - заклікаў Папа 12 лютага 2018 г. падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Святы Айцец спаслаўся на словы з Пачатку Паслання святога апостала Якуба (Як 1, 1-11): “выпрабаванне веры вашай стварае цярплівасць”.

Францішак адзначыў, што настойлівасць звязана з цярплівасцю, якой перашкаджае і супрацьстаіць паражэнства. Ён дадаў, што вандраванне па дарозе жыцця часта спалучана з цяжкасцямі, такімі як нараджэнне дзіцяці-інваліда або хворага. Але цярплівыя бацькі дзякуюць Богу, што яно жывое, суправаджаюць і падтрымліваюць яго да канца, на працягу многіх гадоў. Яны не ўцякаюць ад праблемы, жывуць радасцю існавання гэтага дзіця.

Пантыфік адзначыў, што настойлівасць і цярплівасць вучаць адказнасці, прыняцця пакут з дасканалай радасцю. “Цярплівасць азначае нясенне, а не спіхванне праблемы іншым”, - сказаў ён. Францішак дадаў, што цярплівасць з’яўляецца здольнасцю весці дыялог са сваімі абмежаваннямі, якія нецярплівы чалавек не прымае ў сабе, жывучы ілюзіяй сваёй усемагутнасці або аддаючыся ляноце.

Папа нагадаў, што цярплівасць, аб якой кажа св. Якуб, з’яўляецца для хрысціян не толькі парадай, але і наследаваннем Бога, Які на працягу ўсёй гісторыі збаўлення часта дэманстраваў яе ў адносінах да ўпартага народу і адносна кожнага з нас.

“Зараз я думаю пра нашых братоў на Блізкім Усходзе, якіх пераследуюць, выганяюць з іх дамоў, таму што яны хрысціяне... Яны падтрымліваюць нас у нашым хрысціянстве: сталі цярплівымі на ўзор Пана. (...) Часта мы нецярплівыя, калі нешта ідзе не так – лаімся. (...) Цярплівасць прыгожая цнота, давайце папросім аб ёй Пана”, - заклікаў на завяршэнне сваёй гаміліі Францішак.


12/02/2018 14:46