cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Палітыка і эканоміка

Пантыфік прыняў прэм’ер-міністра Бангладэш

Пантыфік прыняў прэм’ер-міністра Бангладэш - AP

12/02/2018 13:56

12 лютага 2018 г. у Ватыкане Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Народнай Рэспублікі Бангладэш, спадарыню Шэйх Хасін. Пасля сустрэчы з Пантыфікам палітык правяла размову з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў мансеньёр Антуан Камільеры, падсакратар Святога Пасаду па адносінах з дзяржавамі. 

Падчас шчырых перамоў былі адзначаны добрыя двухбаковыя адносіны і выказана задавальненне нядаўнім Апостальскім падарожжам Святога Айца ў Бангладэш, таксама шматлікім удзелам мясцовага насельніцтва ў папскіх мерапрыемствах, у тым ліку не-католікаў.

Увага была звернута на ўклад Каталіцкага Касцёла ў жыццё краіны, асабліва ў галіну адукацыі, а таксама на намаганні дзяржавы па спрыянні мірнаму суіснаванню розных рэлігійных супольнасцяў і па абароне меншасцяў і бежанцаў. Была выказана ўдзячнасць за прыём уцекачоў рахінджа і надзея на справядлівае і трывалае ўрэгулявання іх сітуацыі.


12/02/2018 13:56