cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Моладзь рыхтуецца да Сінода Біскупаў

Моладзь рыхтуецца да Сінода Біскупаў - EPA

13/02/2018 16:10

Генеральны сакратар Сінода Біскупаў, кардынал Ларэнца Балдзісэры правядзе ўжо другую малітоўна-фармацыйную сустрэчу для моладзі ў рамках падрыхтоўкі да кастрычнікага Сіноду Біскупаў на тэму “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. У яе праграме: малітва, катэхеза, сведчанні і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Чуванне адбудзецца ў базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ 17 лютага 2018 г. Гаворка ідзе пра другую з дзесяці штомесячных сустрэч, якія праходзяць са студзеня бягучага года, пакліканых садзейнічаць плённай падрыхтоўцы моладзі да асамблеі. Яна рэалізуецца ў супрацоўніцтве з Дыкастэрыяй па справах свецкіх, сям’і і жыцця і каталіцкім рухам “Шалом”.

XV Агульнае пасяджэнне Сінода Біскупаў пройдзе ў Рыме з 3 па 28 кастрычніка 2018 г. з удзелам біскупаў з усяго свету. Як заявілі раней у Ватыкане, абраная тэма, гэта выраз пастырскай заклапочанасці лёсам моладзі. Касцёл імкнецца суправаджаць маладых людзей на іх жыццёвым шляху да сталасці, каб яны праз працэс распазнання змаглі адкрыць для сябе свой жыццёвы праект і рэалізаваць яго з радасцю, выходзячы на сустрэчу з Богам і людзьмі, прымаючы актыўны ўдзел у фарміраванні Касцёла і грамадства.


13/02/2018 16:10