cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Папа запрасіў рымскае духавенства на сустрэчу

Папа запрасіў рымскае духавенства на сустрэчу - AFP

13/02/2018 12:18

У бліжэйшы чацвер, 15 лютага 2018 г., у базыліцы святога Яна на Латэране, традыцыйна ў пачатку Вялікага посту, Францішак сустрэнецца са святарамі і дыяканамі Рымскай дыяцэзіі. Арцыбіскуп Анджэла Дэ Данаціс у сваім спецыяльным лісце ад імя Пантыфіка запрасіў духавенства да ўдзелу ў мерапрыемстве, якое будзе праходзіць за зачыненымі дзвярыма.

Вікарый Святога Айца заклікаў парафіяльныя супольнасці да супрацьстаяння “духоўным хваробам”: эканоміцы адчужэння, эгаістычнай ляноце, індывідуалістычнаму камфорту, стэрыльнаму песімізму, духоўнасці гэтага свету. Ён прапанаваў для разважання тэкст Апостальскай адгартацыі Францішка “Evangelii Gaudium”, каб падрыхтавацца да красавіцкага агульнадыяцэзіяльнага форуму і адкрыта пачаць казаць аб духоўных праблемах каталіцкіх супольнасцяў.

Велікапосныя сустрэчы з рымскім духавенствам носяць традыцыйны характар. Штогод Пантыфік запрашае святароў і дыяканаў для размовы адносна актуальных праблем Касцёла. Падчас мінулагодняй Францішак казаў аб важнасці памяці і надзеі для развіцця веры. Ён засяродзіўся на веры Пятра, значна слабейшай за веру многіх іншых людзей, якіх Езус сустракаў на сваім шляху. Папа падкрэсліў, што спакусы і цяжкасці ачышчаюць веру і спрыяюць яе росту. “Хрысціянскі трыумф – гэта заўсёды крыж, але крыж, які адначасова з’яўляецца сцягам перамогі”, - сказаў тады Святы Айцец.


13/02/2018 12:18