cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

28 новых ватыканскіх жандармаў паступяць на службу

28 новых ватыканскіх жандармаў паступяць на службу - ANSA

13/02/2018 13:35

У мінулую нядзелю, 11 лютага 2018 г., на тэрыторыі Апостальскага палацу ў Кастэль Гандольфа прайшла цырымонія ўручэння адзнак курсантам IV курсу Ватыканскай жандармерыі. Праз два месяцы, 28 новых праваахоўнікаў, узростам ад 21 да 24 гадоў, паступяць на службу ў корпусе жандармерыі Ватыкана. Многія раней служылі ў італьянскім войску і прайшлі добрую ваенную падрыхтоўку. 

У цырымоніі прынялі ўдзел: кардынал Джузэпэ Бэртэла, кіраўнік Губернатарату Дзяржавы Ватыкан, біскуп Марчэла Сэмерара, пастыр дыяцэзіі Альбана, на тэрыторыі якой знаходзіцца Кастэль Гандольфа, і італьянскі ваенны ардынарый, арцыбіскуп Санта Марчыана. 

Падчас урачыстага мерапрыемства кіраўніку Ватыканскай жандармерыі Даменіка Джані быў уручаны Залаты Крыж за заслугі перад Італьянскай арміяй. Начальнік штаба, генерал Даніла Д’Эрыка падкрэсліў, што ўзнагарода з’яўляецца прызнаннем высокага ўзроўню гарантавання бяспекі з боку праваахоўнікаў Святога Пасаду падчас разнастайных падзей, у тым ліку міжнародных, “якія ўяўляюць стратэгічны інтарэс для войска”. 

Падчас св. Імшы, кардынал Бэртэла падкрэсліў важнасць самаахвярнасці і служэння папскіх жандармаў як магчымасць для духоўнага росту ў хрысціянскім жыцці. У сваю чаргу, арцыбіскуп Марчыана даверыў Ватыканскую жандармерыю абароне св. Яна XXIII, падкрэсліўшы, што вайсковая служба з’яўляецца выразам ахвяры і гуманізму праз абарону годнасці чалавека і свету.


13/02/2018 13:35