cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Каментарыі

Бэнэдыкт XVI ніколі не перастане быць тэолагам

Бэнэдыкт XVI ніколі не перастане быць тэолагам - ANSA

14/02/2018 11:51

Бэнэдыкт XVI ніколі не пераставаў быць тэолагам і ў гэтым сэнсе ён яшчэ шмат чаго можа зрабіць у справе будавання Касцёла і здзівіць нас, нават пасля смерці, лічыць кардынал Марк Уэле, прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў.

У гэтыя дні Касцёл узгадвае падзеі пяцігадовай даўнасці: кансісторый, на якім Бэнэдыкт XVI паведаміў пра свой намер сысці ў адстаўку 28 лютага 2013 г. Кардынал Уэле бывае частым госцем Папы на пенсіі. Ён запэўніў, што Бэнэдыкт XVI застаецца такім жа, якім мы яго ведалі заўсёды: простым, аўтэнтычным, далікатным, мудрым, адчувальным і аптымістычным. Канадскі кардынал таксама не хавае свайго захаплення тым, як Бэнэдыкт XVI суправаджае Касцёл сёння.

“Суправаджае незаўважна. Гэта прысутнасць малітвы, якая нагадвае нам пра тое, што Папа нікуды не знік, ён далей жыве. Ён усё яшчэ тут і далей выконвае біскупскае і папскае служэнне, што з’яўляецца заступніцкай малітвай, салідарнасцю, незаўважна, устрымліваючыся ад любога ўмяшання, якое магло б аспрэчыць тое, што робіць яго пераемнік. Хоць можна выказаць здагадку, што ён павінен быў ставіць перад сабой пытанні, адчуваў здзіўленне... Тым не менш, ва ўсім гэтым можна захапляцца яго разважлівасцю, спакоем і прысутнасцю: напоўненай любоўю, дабрынёй і малітвай”, - сказаў Ватыканскаму радыё прэфект Кангрэгацыі па справах біскупаў.


14/02/2018 11:51