cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Гаміліі

Папа ў Папяльцовую сераду: затрымайся, паглядзі і вярніся!

Папа ў Папяльцовую сераду: затрымайся, паглядзі і вярніся!

14/02/2018 17:11

“Пост – гэта спрыяльны час для карэкцыі ілжывых акордаў нашага хрысціянскага жыцця і прыняцця новай, радаснай і поўнай надзеі навіны Пасхі Пана”, - такімі словамі Францішак 14 лютага 2018 г. распачаў сваю гамілію падчас св. Імшы ў Папяльцовую сераду. Яна адбылася ў рымскай дамініканскай базыліцы св. Сабіны, куды Папа прыйшоў у пакутнай працэсіі ад бэнэдыктынскага касцёла св. Анзэльма.

Недавер, апатыю і пасіўную падданасць лёсу Пантыфік назваў “дэманамі, якія выпальваюць і паралізуюць душу верніка”. І пост – гэта каштоўны перыяд для выяўлення гэтых і іншых спакус, каб наша сэрца зноў пачало біцца ў “рытме сэрца Езуса”. 

Святы Айцец заклікаў адмовіцца ад раздражняльнасці і паскоранага рытму, які адцягвае ўвагу, дзеліць і ў канчатковым выніку прыводзіць да знішчэння “часу для сям’і, часу сяброўства, часу, праведзенага з дзецьмі, бабулямі і дзядулямі, часу бескарыслівасці – Божага часу”. Ён запрасіў спыніцца, каб вызваліцца ад прэсінгу дэманстрацыі сябе ўсім, ад пастаяннага быцця як “на выставе”, ад пыхлівых поглядаў, ад мімалётных і прыніжальных заўваг, ад імкнення канталяваць і ведаць усё; спыніцца на імгненне перад аглушальным шумам, які прымушае забыцца аб плённай і творчай сіле маўчання; устрымацца ад стаўлення, якое спрыяе бясплодным і непрадуктыўным думкам, што ўзнікаюць з ізаляцыі або жалю да сябе; затрымацца перад пустатоў усяго, што імгненнае, кароткачасовае і мімалётнае.

Францішак заклікаў заўважыць сем’і, якія працягваюць верыць з дня ў дзень, каб рухацца наперад у жыцці і зрабіць свае дамы школай любові; паглядзець на твары дзяцей і маладых людзей, напоўненыя будучыняй і надзеяй; пажылых людзей, якія нясуць жывую памяць народа; хворых і тых, хто імі апякуецца, якія нагадваюць нам, што каштоўнасць кожнага чалавека не можа быць зведзена да пытання разліку або карыснасці; на твары многіх людзей, якія спрабуюць выправіць свае памылкі, змяніць сітуацыю і ісці наперад. 

“Затрымайся, паглядзі і вярніся! Вярніся ў дом свайго Айца”, - заклікаў Папа. Знаходжанне на шляху зла толькі спараджае расчараванне і смутак, а сапраўднае жыццё, гэта нешта зусім іншае, і наша сэрца сапраўды ведае пра гэта, адзначыў Францішак у сваёй велікапоснай гаміліі.


14/02/2018 17:11