2018-02-14 12:59:00

Еўрапейскія епіскапаты асудзілі турэцкае ўварванне ў Сірыю


Еўрапейскія біскупы рашуча асуджаюць турэцкае ўварванне ў сірыйскі Афрын і заклікаюць да неадкладнага спынення баявых дзеянняў. Заяву на гэту тэму выдалі старшыні камісій “Iustitia et Pax” дваццаці еўрапейскіх епіскапатаў.

На іх думку, уварванне турэцкіх войскаў пры падтрымцы радыкальных мусульманскіх груп з’яўляецца парушэннем міжнароднага права. Гэта будзе мець незваротныя наступствы для ўсяго рэгіёну. Біскупы заклікаюць да неадкладнага спынення агню, стварэння гуманітарных калідораў і доступу для міжнародных назіральнікаў. Прадстаўнікі еўрапейскіх епіскапатаў заклікаюць таксама інстытуты Еўрасаюзу да недвухсэнсоўнага асуджэння турэцкага ўварвання.

У канцы студзеня Анкара пачала аперацыю “Аліўкавая галіна” супраць фарміраванняў курдаў у Афрыне. Дамаск асудзіў дзеянні Турцыі, абвінаваціўшы яе ў падтрымцы тэрарыстаў. Анкара лічыць байцоў Сірыйскіх дэмакратычных сіл (SDF) тэрарыстамі, звязанымі з забароненай у Турцыі Рабочай партыяй Курдыстана. Як заявіў турэцкі лідэр Таіп Эрдаган, войскі пакінуць Сірыю, як толькі дасягнуты мэтаў аперацыі ў Афрыне.








All the contents on this site are copyrighted ©.