2018-02-18 14:24:00

Святы Айцец распачынае перыяд рэкалекцый


Францішак распачынае велікапосныя рэкалекцыі. Яны пройдуць у італьянскім горадзе Арыча, прыкладна ў 30 кіламетрах ад Рыма. Вечарам 18 лютага 2018 г. Пантыфік адправіцца туды на аўтобусе, разам з высокімі іерархамі Рымскай курыі. На духоўных практыкаваннях яны прабудуць да 24 лютага. У гэты перыяд не будуць праводзіцца папскія сустрэчы і аўдыенцыі.

“Жадаю ўсім багатага плёнамі велікапоснага шляху і прашу вас маліцца за мяне і маіх супрацоўнікаў, бо сёння мы пачынаем тыдзень духоўных практыкаванняў”, - заклікаў Святы Айцец праз свой профіль у сацыяльнай сетцы “Twitter”.

Галоўнай тэма рэкалекцый будуць прагненні любові, годнасці і Бога, якія жывуць у сэрцы чалавека. Правядзе духоўныя практыкаванні 53-гадовы кс. Жазэ Таленціна Мэндонса – партугальскі душпастыр, тэолаг і паэт. Ён з’яўляецца віцэ-рэктарам Лісабонскага каталіцкага ўніверсітэта і кансультантам Папскай рады па культуры. Святар вельмі вядомы ў сваёй краіне. У 2014 г. ён быў афіцыйным прадстаўніком Партугаліі на Сусветным дні паэзіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.