2018-02-23 12:25:00

Папа: дапамагаць ахвярам ліхвярства і азартных гульняў


Францішак падтрымаў дзейнасць італьянскай Нацыянальнай рады па барацьбе з ліхвярствам (Consulta Nazionale Antiusura), пасяджэнне якой пачалося 22 лютага 2017 г. у сядзібе Канферэнцыі Біскупаў Італіі ў Рыме. “Працягвайце ваша служэнне з вытрываласцю і адвагай: яно з’яўляецца каштоўным дарам для ўсяго грамадства”, - падкрэсліў Пантыфік у спецыяльным пасланні на адкрыццё форума.

Святы Айцец выказаў падзяку членам аб’ядання за дапамогу і міласэрнасць да асоб, якія былі пазбаўлены чалавечай годнасці. Ён заклікаў захоўваць высокі ўзровень увагі да ахвяр ліхвярства і азартных гульняў і аказваць падтрымку ўсім патрабуючым, выслухоўваючы і суправаджаючы іх да выйсця са спіралі маргіналізацыі і няроўнасці. “Запальвайце ўсіх надзеяй, каб было ўсё больш людзей, якія змаглі выйсці з гэтага тунэля”, - напісаў Папа.

Нацыянальная рада па барацьбе з ліхвярствам з’яўляецца італьянскім грамадскім аб’яднаннем, якое было заснавана ў 1991 г. Яго аддзяленні знаходзіцца ў больш чым 100 гарадах краіны. За гады сваёй дзейнасці яно выратавалася з ціскоў ліхвярскіх даўгоў або рызыкі ліхвярства каля 25 тыс. італьянскіх сем’яў.

Святы Айцец прымаў членаў гэтай арганізацыі на аўдыенцыі ў Ватыкане 3 лютага 2018 г. Ён падкрэсліваў, што “з вялікай колькасцю бедных, сем’яў, якія загразнулі ў даўгах, ахвяр цяжкіх злачынстваў і карумпаваных людзей, ніводная краіна не можа планаваць сур’ёзнага эканамічнага росту ці, прынамсі, адчуваць сябе ў бяспецы”.








All the contents on this site are copyrighted ©.