2018-02-24 11:29:00

Законніца стала падсакратаром ватыканскай Кангрэгацыі


Іспанская законніца стала падсакратаром Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця. На гэту пасаду 23 лютага 2018 г. Францішак прызначыў 64-гадовую сястру Кармэн Рос Нортэс, з кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Суцяшэння.

Новапрызначаны падсакратар нарадзілася ў 1953 г. у горадзе Мурсія, на паўднёвым усходзе Іспаніі. У 1986 г. склала вечныя манаскія абяцанні ў кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Суцяшэння. Вывучала тэалогію і катэхетычную педагогіку. Займалася місіянерскай дзейнасцю ў Паўднёвай Карэі. З 1992 г. працуе ў Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця.

Гэту ватыканскую дыкастэрыю ўзначальвае бразільскі кардынал Жуан Браз дэ Авіс. Сакратаром з’яўляецца іспанскі арцыбіскуп Хасэ Радрыгес Карбалья, а другім падсакратаром – айцец Себасцьяна Пачола, італьянскі законнік з Ордэна Цыстэрцыянаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.