cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Гаміліі

Пантыфік: прасіць аб ласцы сораму і не асуджаць людзей

Пантыфік: прасіць аб ласцы сораму і не асуджаць людзей - AFP

26/02/2018 13:02

Прасіць Бога аб ласцы сораму за ўласныя грахі, не асуджаць людзей і  прабачаць іх, заклікаў Святы Айцец падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 26 лютага 2018 г. у ватыканскім Доме св. Марты. У гаміліі ён спаслаўся на літургічнае чытанне (Лк 6,36-38), у якім Езус просіць сваіх вучняў: “прабачайце, і прабачаць вам”.

Францішак адзначыў важнасць гэтых слоў у велікапосны перыяд, калі Касцёл заклікае вернікаў да духоўнага аднаўлення. Ён падкрэсліў, што ніхто не пазбегне Божага суда, як асабістага, так і паўсюднага. Таму, неабходна паразважаць аб уласных паводзінах і падумаць, як часта ў размовах асуджаем людзей.

Святы Айцец нагадаў словы Хрыста: “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны”, а таксама: “Давайце, і будзе дадзена вам: меру добрую, уціснутую, утрэсеную”. Трэба быць міласэрнымі да людзей, каб Бог, у сваю чаргу, быў міласэрны да нас, адзначыў Папа.

Спасылаючыся на словы чытання з кнігі прарока Даніэля (Дан 9,4b-10), Францішак падкрэсліў таксама, што неабходна пакора перад Богам, якая выяўляецца ў прызнанні ўласных грахоў і сораме за іх. Дзе сорам грэшнікаў сустракаецца са справядлівасцю Бога, там ёсць прабачэнне, дадаў ён.

Напрыканцы гаміліі, Папа заўважыў, што сорам з’яўляецца вялікай Божай ласкай. Ён яшчэ раз заклікаў прысутных на Эўхарыстыі ў капліцы яго ватыканскай рэзідэнцыі вернікаў быць міласэрнымі да людзей і памятаць аб тым, што “якой мераю мераем, такой і нам будзе адмерана”. 


26/02/2018 13:02