cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Гаміліі

Святы Айцец: Бог не пагражае, але мякка запрашае

Святы Айцец: Бог не пагражае, але мякка запрашае - AP

27/02/2018 12:56

Бог нястомна заклікае кожнага з нас змяніць жыццё, зрабіць крок да нявяртання, устаць на шлях Яго лагоднасці і даверу, сказаў Папа 27 лютага 2018 г. падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. Ён заклікаў спаведнікоў не забывацца аб гэтых рысах.

Пантыфік адзначыў, што Вялікі пост з’яўляецца спрыяльным перыядам для набліжэння да Бога. Ён рэкамендаваў маліцца аб ласцы змены жыцця. Пачынаючы ад першага літургічнага чытання з Кнігі прарока Ісаі (1,10.16-20), якое змяшчае заклік да навяртання, Францішак падкрэсліў, што Пан не пагражае, але мякка запрашае, і робіць гэта з даверам да чалавека. Да кіраўнікоў Садомы і жыхароў Гаморы ён кажа: “Прыходзьце і рассудзім” (Іс 1,15), - нагадаў Папа, адзначыўшы, што Бог паказвае, дзе ляжыць зло і як трэба рэалізаваць дабро. З намі Ён робіць падобным чынам.

“Пан кажа: “Ідзіце сюды, ідзіце і абмяркуем. Давайце крыху пагаворым”. Не палохае нас. Ён, як бацька сына-падлетка, які ўчыніў юнацкае свавольства, павінен звярнуць яму ўвагу. І Ён ведае, што калі выйдзе з палкай, нічога добрага не будзе. Трэба прыйсці з даверам”, - сказаў Францішак. Ён адзначыў, што падобны падыход павінен мець святар, які спавядае. Таму што Бог хоча дасягнуць сэрца чалавека.

“І калі мы, святары, знаходзімся на месцы Пана, слухаючы сведчанні навяртання, павінны таксама практыкаваць дабрыню, як Пан, гаворачы: “Давайце паразмаўляем, няма праблемы, ёсць прабачэнне”, не пагражаючы з самага пачатку”, - заахвоціў Францішак. Ён прызнаўся, што тут вельмі дапамагае вобраз дыялогу паміж бацькам і сынам, які лічыць сябе вельмі дарослым, хоць на самой справе прайшоў толькі палову шляху.

“Бог ведае, што мы знаходзімся ў сярэдзіне дарогі і часта патрабуем Яго слоў: “Прыходзь, не бойцеся, прыходзь, ёсць прабачэнне”. І гэта абнадзейвае нас. Трэба ісці да Пана з адкрытым сэрцам. Ён – Айцец, Які нас чакае”, - завяршыў сваю гамілію Папа.


27/02/2018 12:56