cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у свеце

Хрысціяне Святой Зямлі гатовы да дыялогу з Дзяржавай Ізраіль

Хрысціяне Святой Зямлі гатовы да дыялогу з Дзяржавай Ізраіль - EPA

27/02/2018 15:49

Хрысціянскія супольнасці ў Святой Зямлі не хочуць канфліктаваць з Дзяржавай Ізраіль, але мелі месца пэўныя дзеянні, якія абмяжоўваюць іх правы, падкрэсліў айцец Франчэска Патан. Кусташ Святой Зямлі пракаментаў сітуацыю, якая ўзнікла ў выніку заканадаўчай ініцыятывы ізраільскіх уладаў па ўвядзенні падатку на касцёльныя будынкі і абмежаванні права ўласнасці на некаторыя землі, якія належаць хрысціянскім супольнасцям.

На знак пратэсту прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій прынялі рашэнне часова зачыніць для наведвання базыліку Гробу Пана ў Іерусаліме. Аб гэтым паведамілі ў спецыяльнай заяве Кусташ Святой Зямлі, прадстаяцель Іерусалімскай Праваслаўнай Царквы і Іерусалімскі Патрыярх Армянскай Апостальскай Царквы. У выніку гэтага профільная камісія ізраільскага ўрада адклала разгляд законапраекту на тыдзень.

Айцец Франчэска Патан запэўніў у жаданні прадстаўнікоў усіх Цэркваў у Святой Зямлі абмяркоўваць сітуацыю з ізраільяскімі ўладамі за сталом перамоў. Ён заўважыў, што дзейнасць хрысціянскіх супольнасцяў не мае на мэце атрыманне фінансавага прыбытку. Існуючыя сродкі часта накіроўваюцца на рэалізацыю сацыяльных праектаў, што аблягчае працу саміх гарадскіх уладаў. Паводле францішканіна, сродкаў ніколі не бывае зашмат, і калі атрымліваецца скончыць год без страт – гэта ўжо добры вынік. 

Праект новага закону Кусташ Святой Зямлі назваў дыскрымінуючым. 
Адказваючы на пытанне аб тым, калі зноў будзе адчынена базыліка, ён заўважыў, што “канешне, яе не магчыма зачыніць назаўсёды”, але выказаў упэўненасць, што “гэта нязручнасць прымусіць задумацца”.


27/02/2018 15:49