2018-02-28 14:22:00

Пяць гадоў таму завяршыўся пантыфікат Бэнэдыкта XVI


Пяць гадоў таму, 28 лютага 2013 г. стаў апошнім днём пантыфікату Бэнэдыкта XVI, які пачаўся 19 красавіка 2005 г., 17 дзён пасля смерці св. Яна Паўла II. Двума днямі раней кардынал Ёзэф Ратцынгер адзначаў свой 78-ы Дзень нараджэння; у яго за плячыма было 54 гады святарства. Пантыфікат Бэнэдыкта XVI доўжыўся 7 гадоў, 10 месяцаў і 9 дзён.

11 лютага 2013 г. ён абвясціў, што апошнім днём яго служэння ў якасці Біскупа Рыма, Наступніка св. Пятра і Вікарыя Хрыста будзе 28 лютага, а менавіта, што ён перастане быць Пантыфікам у 20.00, калі зачыніць дзверы Апостальскага палаца ў Кастэль Гандольфа.

У гэты дзень у промнях заходзячага сонца верталёт з Папам на борце прызямліўся ў 17.22 на ўзлётна-пасадачную паласу, размешчанай 40 км ад Рыма летняй папскай рэзідэнцыі. Бэнэдыкт XVI праехаў аўтамабілем праз сады Апостальскага палацу, а затым выйшаў на вонкавы балкон. Яго з энтузіязмам вітаў натоўп, які сабраўся на мясцовай плошчы Свабоды. Пасля кароткай прамовы Святы Айцец благаславіў вернікаў і знік ўнутры Апостальскага палаца.

Вакантым Пасад св. Пятра заставаўся да позняга вечара 13 сакавіка 2013 г., да моманту абрання Папам кардынала Хорхэ Марыа Берголіа, які 28 лютага таго году адзначаў 20-ю гадавіну ўступлення на пасаду арцыбіскупа Буэнас-Айрэса.








All the contents on this site are copyrighted ©.