2018-03-01 11:08:00

Папскі ліст да ўдзельнікаў саміту па паліятыўнай дапамозе


Паліятыўная дапамога паказвае на глыбокае пакліканне медыцыны, якое, перш за ўсё, складаецца ў аказанні клопату, нават, калі вылячэнне не магчымае, адзначаецца ў лісце кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна, напісанага ад імя Францішка, да ўдзельнікаў ватыканскага форуму, арганізаванага Папскай акадэміяй жыцця. Ён прайшоў у рамках праекту “PAL-LIFE”, мэтай якога з’яўляецца распаўсюджванне і развіццё паліятыўнай дапамогі.

Паліятыўнае лячэнне сведчаць аб тым, што з абмежаваннямі трэба не толькі змагацца, але і прызнаваць і прымаць іх, гаворыцца ў папскім лісце. А гэта значыць, быць побач з хворымі, суправаджаць іх у цяжкіх выпрабаваннях, якія прысутнічаюць на апошнім этапе жыцця. Калі ўсе рэсурсы вычарпаны, менавіта тады ўзнікае самы важны аспект чалавечых адносін – быць: прысутнічаць, знаходзіцца побач. Тут больш не месца падзелу і адзіноце, патрэбны сустрэча і зносіны. 

Логіка клопату звязана з вымярэннем “узаемазалежнасці любові”. Таму паліятыўная апека мае каштоўнасць не толькі для медыцынскай практыкі, але і ў больш агульным плане для ўсяго чалавецтва, гаворыцца ў пасланні да ўдзельнікаў ватыканскага форуму. Тут унікальную ролю адыгрывае сям’я, як месца, дзе салідарнасць паміж пакаленнямі прадстаўлена як складнік сувязі жыцця і ўзаемадапамогі падчас пакут і хваробы.

У папскім лісце ўвага звяртаецца і на пытанне абязбольвальнай тэрапіі. Падкрэсліваецца яе адрозненне ад эўтаназіі. Гучыць заклік да ўважлівага і асцярожнага ўжывання новых прэпаратаў, якія ўплываюць на рэляцыйны і камунікатыўны аспекты. Тут не можна забывацца або ігнараваць этычнага крытэрыю. Прапануецца разглядаць іх у якасці крайняй меры.

У Ватыкане форум такога ўзроўню на тэму паліятыўнай дапамогі праходзіў упершыню. Трэба нагадаць, што 28 лютага ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень рэдкіх захворванняў.








All the contents on this site are copyrighted ©.