cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Экуменізм

Францішак спачувае ў сувязі са смерцю Білі Грэма

Францішак спачувае ў сувязі са смерцю Білі Грэма - REUTERS

04/03/2018 11:25

Францішак накіраваў тэлеграму са спачуваннямі ў сувязі са смерцю вядомага амерыканскага баптысцкага прапаведніка Білі Грэма. Ён адышоў у вечнасць 21 лютага 2018 г. на сотым годзе жыцця. Пахаванне адбылося 2 сакавіка ў Шарлоце, Паўночная Караліна.

“Яго Святасць Францішак быў засмучаны весткай аб смерці пастара Білі Грэма і кіруе шчырыя спачуванні яго сям’і, сябрам і сваякам”, - гаворыцца ў дасланым з Ватыкану пасланні. Спасылаючыся на яго “доўгую і адданую службу Евангеллю”, Пантыфік давярае памерлага міласэрнай любові Бога, а таксама моліцца аб Божым благаслаўленні спакою і суцяшэння для аплакваючых яго смерць.

Труна з целам Грэма была дастаўлена ў Шарлоту з Вашынгтона, дзе вядомаму прапаведніку аддалі пашану ў Капітоліі. Вянок склала таксама прэзідэнцкая пара. Грэм стаў чацвёртай прыватнай асобай у гісторыі ЗША, якую ўшанавалі ў сядзібе амерыканскага парламента.

На магіле Грэма, размешчанай у садзе ў бібліятэкі, якая носіць яго імя, напісана: “Прапаведнік Евангелля Пана Езуса Хрыста” і словы з Евангелля св. Яна: “Я –дарога і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца інакш, як толькі праз Мяне”.

Грэм сам абраў біблійныя фрагменты і спевы на сваё пахаванне. “Ці баюся я смерці? Не. Я гляджу на яе ў прадчуванні ўбачыць Бога тварам у твар”, - сказаў ён у адным з інтэрв’ю ў 2005 г.


04/03/2018 11:25