cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Святы Айцец сустрэнецца з Супольнасцю св. Эгідзія

Святы Айцец сустрэнецца з Супольнасцю св. Эгідзія - ANSA

05/03/2018 12:18

У нядзелю, 11 сакавіка 2018 г. Папа наведае рымскую штаб-кватэру Супольнасці св. Эгідзія. Візіт будзе прымеркаваны да 50-й гадавіны з дня заснавання. Сустрэча пачнецца на плошчы Санта-Марыя-ін-Трастэвэрэ ў 16.30, паведамілі ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы.

Францішак аднойчы ўжо наведваў цэнтр – 15 чэрвеня 2014 г., а 22 красавіка 2017. маліўся ў базыліцы св. Барталамея – санктуарыі Навамучанікаў, пра які клапоціцца супольнасць.

Супольнасць св. Эгідзія была заснавана ў 1968 г. групай італьянскіх студэнтаў пад кіраўніцтвам Андрэа Рыкардзі. Адбылося гэта на хвалі рэформ, ініцыяваных Другім Ватыканскім Саборам. Асноўнымі напрамкамі яе дзейнасці з’яўляецца евангелізацыя, дапамога патрабуючым, экуменізм і міжрэлігійны дыялог. На сённяшні дзень каталіцкая асацыяцыя налічвае каля 50 тыс. членаў у больш чым 70 краінах свету.

Супольнасць прымае актыўны ўдзел у кампаніі па адмене смяротнага пакарання. 2 лістапада 2007 г. перадала старшыні 62-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН петыцыю, падпісаную 5 мільёнамі праціўнікаў гэтага віду пакарання. У адзначэнне ініцыяванага ёй у 2002 г. Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання ўключаюцца сотні гарадоў Еўропы, Афрыкі і Амерыкі. Каталіцкая асацыяцыя арганізуе таксама малітоўныя сходы за мір ва ўсім свеце з удзелам прадстаўнікоў розных канфесій і рэлігій, а 1 студзеня 2008 г. пад яе эгідай у многіх гарадах прайшлі навагоднія мірныя маршы. Першы палітычны поспех супольнасць мела ў 1992 г., калі дзякуючы яе пасрэдніцтву скончылася крывавая вайна ў Мазамбіку.


05/03/2018 12:18