cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Пантыфік напісаў прадмову да кнігі пра французскага святога

Пантыфік напісаў прадмову да кнігі пра французскага святога - ANSA

06/03/2018 11:36

Мы жывём у часы, калі евангелізацыя рэалізуецца праз блізкасць і любоў, шляхам сведчання пра міласэрнае аблічча Бога, напісаў Францішак у прадмове да кнігі пра французскага святара Эцьена Пернэ, заснавальніка манаскай кангрэгацыі Малых сясцёр асумпцыяністак. Яна займаецца хатнім доглядам за хворымі.

Францішак узгадаў, што ў Буэнас-Айрэсе меў асабісты кантакт з гэтымі законніцамі з першага дня свайго жыцця, і асабіста пераканаўся, наколькі шмат робяць добрага.

Папа прыводзіць гісторыю калегі свайго бацькі, які быў заўзятым антыклерыкалам. Калі цяжка захварэў, пра яго клапацілася настаяцельніца мясцовай супольнасці. Перавязвала яго раны, клапацілася пра траіх дзяцей, пра дом. Пры гэтым чула шмат праклёнаў, але не адчайвалася. Чалавек выздаравеў, і аднаго дня, калі ішоў са сваімі сябрамі, адзін з іх аблаяў двух сустрэтых манахінь. Былы падапечны сястры-асумпцыяністкі ўдарыў яго і сказаў: “Аб святарах і Богу кажы, што хочаш, але аб Маці Божай і законніцах ні слова”.

Каментуючы гэты эпізод, Францішак адзначыў, што дзякуючы дапамозе, атрыманай падчас хваробы, чалавек адкрыў для сябе матчына аблічча Касцёла. Гэта дэманструе факт, што калі служым з цярпеннем і давяраем толькі Пану, адкрываюцца сэрцы нават вельмі далёкіх ад Бога людзей. “Як вучыць нас Марыя, наша Маці, адзінай сілай, якая можа скарыць сэрца чалавека, з’яўляецца Божая пяшчота”, - дадаў Папа ў прадмове да кнігі.


06/03/2018 11:36