2018-03-06 12:02:00

Кардыналу Кокапальмерыа – 80. 117 кардыналаў-выбаршчыкаў


80 гадоў спаўняецца 6 сакавіка 2018 г. старшыні Папскай рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў – кардыналу Франчэска Кокапальмерыа. Ён губляе права ўдзельнічаць у магчымым канклаве. Колькасць кардыналаў-выбаршчыкаў зменшылася такім чынам да 117.

Франчэска Кокапальмерыа нарадзіўся 6 сакавіка 1938 г. у Сан-Джуліяна-Міланэзэ, недалёка ад Мілана. Святарскае пасвячэнне прыняў 28 чэрвеня 1962 г. З’яўляецца доктарам тэалогіі і права, аўтарам шматлікіх навуковых публікацый. 8 красавіка 1993 г. Ян Павел II прызначыў яго дапаможным біскупам Міланскай архідыяцэзіі, а 15 лютага 2007 г. Бэнэдыкт XVI – старшынёй Папскай рады заканадаўчых тэкстаў, задача якой – інтэрпрэтаваць агульнае права Каталіцкага Касцёла, дапамагаючы іншым дыкастэрыям Рымскай курыі ў рэдагаванні дакументаў, якія выдаюцца імі. Таксама па просьбе біскупскіх канферэнцый узгаданая дыкастэрыя даследуе адпаведнасць дакументаў, выдадзеных імі, з дзеючым заканадаўствам.

У Калегію кардыналаў іерарха ўключыў Бэнэдыкт XVI 18 лютага 2012 г. Кардынал Кокапальмерыа неаднаразова падкрэсліваў законнасць рэформ, якія здзяйсняе Францішак.

Да 6 чэрвеня 80 гадоў споўніцца яшчэ тром кардыналам: італьянцу Анджэла Амата, партугальцу Мануэлю Мантэйра дэ Кастра і в’етнамцу П’еру Нгуэн Ван Нону. Такім чынам, колькасць кардыналаў-выбаршчыкаў зменшыцца да 114.

Акрамя таго, 17 сакавіка 80-гадовы юбілей адзначыць кардынал Кэйт Майкл Патрык О’Браэн. Але ён страціў права ўдзелу ў канклаве яшчэ 20 сакавіка 2015 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.