cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Папа ўхваліў дэкрэты адносна кандыдатаў да кананізацыі

Папа ўхваліў дэкрэты адносна кандыдатаў да кананізацыі - ANSA

07/03/2018 14:28

6 сакавіка 2018 г. Францішак зацвердзіў дэкрэты, якія тычацца прызнання цудаў, мучаніцтва і гераічнасці цнотаў некаторых кандыдатаў да беатыфікацыі і кананізацыі. Сярод іх прызнанне цудаў, здзейсненых праз заступніцтва благаслаўлёнага папы Паўла VI і вядомага сальвадорскага арцыбіскупа Оскара Арнольфа Рамэра.

Апрача гэтага, Пантыфік ухваліў дэкрэты, якія прызнаюць цуды, здзейненыя праз заступніцтва яшчэ чатырох благаслалёных і слуг Божых: італьянскага дыяцэзіяльнага святара Франчэска Спінэлі, заснавальніка манаскага Інстытута Сясцёр Адаратарак Найсвяцейшага Сакрамэнту; іншага італьянскага дыяцэзіяльнага святара Вінчэнца Рамана; немкі, сястры Мырыі Катарыны Каспер, заснавальніцы манаскага Інстытута Бедных Служак Езуса Хрыста; а таксама парагвайкі, сястры Марыі Фэлісіі ад Езуса Сакрамэнтальнага, з Ордэну Кармэлітанак Босых.

Таксама Святы Айцец зацвердзіў дэкрэт аб прызнанні мучаніцтва за веру: гаворка ідзе пра славацкую 16-гадовую верніцу Ганну Калесараву, забітую ў 1944 г. з нянавісці да веры.

Дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў, зацверджаныя Пантыфікам, тычацца шасці асоб: паляка, айца-рэдэмптарыста Бернарда Лубенскага; італьянскага капуцына, айца Чэчыліа Карціновіс; італьянак, двух родных сясцёр, Джусціны і Марыі Шапаролі, заснавальніц Кангрэгацыі Сясцёр Бэнэдыктынак Божага Провіду; верніцы з Італіі Антанэлы Бардоні, заснавальніцы свецкага брацтва Малых Дачок Маці Божай; а таксама італьянскай верніцы Алесандры Сабаціні. 


07/03/2018 14:28