cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Папскія спачуванні пасля землятрусу ў Папуа-Новай Гвінеі

Папскія спачуванні пасля землятрусу ў Папуа-Новай Гвінеі - REUTERS

07/03/2018 11:50

Пантыфік спачувае сем’ям, якія страцілі сваіх блізкіх ў выніку землятрусу ў Папуа-Новай Гвінеі. У спецыяльнай тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна гаворыцца аб “вялікім смутку” Францішка,  які “даведаўся аб трагічнай гібелі людзей” у краіне, размешчанай у паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна. 

“Давяраючы душы памерлых міласэрнасці Усемагутнага Бога, Папа шле свае шчырыя спачуванні іх сем’ям, і запэўнівае ўсіх, хто пацярпеў ад гэтага стыхійнага бедства, у сваёй малітоўнай блізкасці”, - гаворыцца ў тэлеграме. Святы Айцец моліцца аб Божым благаслаўленні, сіле і суцяшэнні для ўсіх, хто смуткуе ў гэты цяжкі час, а таксама для ўсяго ратавальнага персаналу.

7 сакавіка 2018 г. на тэрыторыі Папуа - Новай Гвінеі адбыўся магутны землятрус магнітудай 6,7. Па дадзеных мясцовых уладаў, загінулі, па меншай меры, 18 чалавек. У канцы студзеня ў гэтым раёне адбыўся землятрус магнітудай 7,5, у выніку якога загінулі больш за 50 чалавек.


07/03/2018 11:50