Францішак вырашыў, што Спецыяльная Асамблея Сіноду для Амазоніі пройдзе ў кастрычніку 2019 г., а яе дэвіз будзе гучаць: “Амазонія: новыя шляхі для Касцёла і інтэгральнай экалогіі”. Акрамя таго, ён прызначыў 18 членаў Перадсінадальнай рады, якая будзе супрацоўнічаць з Генеральным сакратарыятам Сінода Біскупаў.
Членамі Рады сталі тры кардыналы: Клаўдыё Хумэс, старшыня Панамазонскай Касцёльнай Сеткі; Пітэр Тарксан, прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека; і Карлас Агілар Рэтэс, арцыбіскуп Мехіка. Яшчэ 13 членаў з’яўляюцца біскупамі, у асноўным з рэгіёну Амазонкі, але і сакратар Святога Пасаду па адносінах з дзяржавамі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер. Акрамя таго, прадстаўніца законніц рэгіёну Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, сястра Марыя Ірэнэ Лопэс Дод Сантас, і выканаўчы сакратар Панамазонскай Касцёльнай Сеткі, свецкі вернік, Маурысіа Лопэс.
All the contents on this site are copyrighted ©. |