2018-03-08 12:54:00

Святы Айцец: быць выключна сведкамі паклікання Бога


Немагчыма ствараць пакліканні, можна быць толькі сведкамі паклікання міласэрнага Бога, заўважыў Францішак падчас сустрэчы з удзельнікамі Канферэнцыі рэктараў нямецкамоўных духоўных семінарый, якіх прыняў 8 сакавіка 2018 г. у Ватыкане.

У прамове Папа звярнуў увагу на ўзнікненне новых культурных форм, якія не сумяшчаюцца з вядомымі дагэтуль мадэлямі. У такім кантэксце неабходна “вызваліцца ад прывычнага ладу” і адкрыцца на яшчэ невядомыя гарызонты. 

Гэты шлях важна прайсці з вачыма, скіраванымі на Езуса, Які пакутаваў, памёр і ўваскрос. У Яго ранах, як і ў ранах свету, можна распазнаць знакі ўваскрасення, а ўпэўненасць у гэтым “заўсёды з новым запалам будзе весці нас у шлях, як сведкаў надзеі”, адзначыў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.