2018-03-08 11:19:00

Францішак: не наракаць, а адкрыць сэрцы на любоў


“Толькі любоў вяртае адвагу і ператварае жыццё ў пляцоўку, на якой будуецца надзея”, - падкрэсліў Папа ў прадмове да кнігі “Наракаць забаронена” (Vietato lamentarsi), каталіцкага псіхатэрапеўта Сальва Ноэ, якая 26 сакавіка 2018 г. з’явіцца на паліцах італьянскіх кнігарняў. Аўтар кнігі распавядае, як пераадолець жыццёвыя цяжкасці, не трапіўшы ў пастку адчування сябе ахвярай.

У прадмове Францішак заўважыў, што ўнутраныя раны вельмі часта прымушаюць людзей забывацца пра тое, што з’яўляюцца ўмілаванымі Божымі дзецьмі. Перад абліччам выпрабаванняў, ён заклікаў не дазваляць смутку ад спазнанных пакут панаваць над сабой. Трэба “рабіць рэчаіснасць лепшай”, пачынаючы з уласнага сэрца і адносін з іншымі людзьмі.

Нараканні, паводле Папы, робяць вялікую шкоду чалавечаму сэрцу. Замест іх, трэба даверыцца Богу, каб суправаджаў на шляху, як Айцец “Які любіць нас і з цярплівай лагоднасцю ўказвае шлях”. Езус паказвае нам, як ісці супраць плыні, дзеля таго, каб маглі жыць напоўніцу, не задавальняючыся “спыненнем на нараканнях”.

Святы Айцец заўважыў, што сярод людзей няма “супермэнаў”, усе з’яўляюцца “прывілеяванымі адрасатамі вернай любові Бога, здольнай замяніць плач у танец”. Трэба прызнаць “награвушчванне пылу”, а таксама “іржы” ва ўласным сэрцы, і памятаць, што сустрэча з Панам вядзе да аздараўлення, напісаў Папа, і заклікаў пазбягаць нараканняў, пляткарства, пачуцця помсты, адкрываючыся на любоў, якая можа прынесці сапраўдны спакой. 








All the contents on this site are copyrighted ©.