cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у свеце

Новы старшыня Камісіі Епіскапатаў Еўрапейскай Супольнасці

Новы старшыня Камісіі Епіскапатаў Еўрапейскай Супольнасці - EPA

09/03/2018 10:38

Новым старшынёй Камісіі Епіскапатаў Еўрапейскай Супольнасці (COMECE) на пяцігадовы тэрмін быў абраны арцыбіскуп Люксембурга Жан-Клод Холерыш. Ён змяніў на гэтай пасадзе арцыбіскупа Мюнхенска-Фрайзінгскага кардынала Рэйнхарда Маркса, які ўзначальваў Камісію з 22 сакавіка 2012 г. Выбары новага старшыні прайшлі 8 сакавіка 2018 г. у Брусэлі, на заканчэнне вясенняй пленарнай асамблеі структуры.

Арцыбіскуп Холерыш нарадзіўся ў 1958 г. у Дзіферданжы ў Люксембургу. У 1981 г. уступіў у Таварыства Езуса (Ордэн Езуітаў). Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў ў 1990 г. Займаўся душпастырскай і выкладчыцкай дзейнасцю ў Японіі. З 2011 г. – арцыбіскуп Люксембурга. 

Удзельнікі пленарнага пасяджэння выбралі таксама чатырох віцэ-старшынь СОМЕСЕ, якімі сталі: біскуп ірландскай дыяцэзіі Даўн-Конар Ноэль Трэнар, біскуп італьянскай дыяцэзіі Лаціна-Тэрачына-Сэцэ-Прыверна Мар'яна Крачата, біскуп чэшскай дыяцэзіі Градзец-Краловэ Ян Вокал і біскуп нямецкай дыяцэзіі Эсэн Франц-Ёзэф Овэрбэк.

Камісія Епіскапатаў Еўрапейскай Супольнасці была заснавана ў 1980 г. У яе склад уваходзяць дэлегаты Канферэнцый Біскупаў 28 дзяржаў-членаў Еўрапейскага Саюза. Адзін біскуп прадстаўляе Данію, Швецыю і Фінляндыю, у той час як епіскапат Вялікабрытаніі прадстаўлены дэлегатам ад Канферэнцыі Біскупаў Англіі і Уэльса і дэлегатам ад Канферэнцыі Біскупаў Шатландыі. У склад Камісіі ўваходзіць таксама прадстаўнік епіскапату Швейцарыі, якая не з’яўляецца членам Еўрапейскага Саюза.


09/03/2018 10:38