cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Каментарыі

Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння: наша служэнне – пастырскае

Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння: наша служэнне – пастырскае - AP

10/03/2018 15:09

Папа вучыць быць блізкімі да людзей, падкрэсліў арцыбіскуп Луіс Франсіска Ладарыя Фэрэр, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння, у інтэрв’ю з нагоды пяцігоддзя пантыфікату Францішка, якое будзе адзначацца праз некалькі дзён. Паводле іерарха, блізкасць Папы да Божага народа з’яўляецца стымулам да таго, каб служэнне дыкастэрыі, якую ён узначальвае, таксама было больш душпастырскім.

“Папа шмат разоў казаў, што пастыры павінны мець пах сваіх авечак, і гэта вельмі нам дапамагае адчуваць сябе блізкімі да Божага Народу, бо мы знаходзімся на службе яму. Папа кажа: ёсць піраміда, у аснове якой – усе, а затым ідуць нямногія, але яны знаходзяцца на службе ўсіх, а не наадварот. Гэта перавернутая піраміда! Мне здаецца цудоўнай гэтая інтуіцыя, і, думаю, яна можа дапамагчы ўсім нам, калі паставімся да яе сур’ёзна, каб і наша служэнне было глыбока душпастырскім”, - падзяліўся арцыбіскуп Ладарыя Фэрэр.

Кангрэгацыя Веравучэння (лац. Congregatio pro Doctrina Fidei) – найстарэйшая і галоўная дыкастэрыя Рымскай курыі, заданнем якой з’яўляецца назіранне за чысцінёй дактрыны і маралі Каталіцкага Касцёла, па гэтай прычыне ўсё, што любым спосабам тычыцца гэтых пытанняў, знаходзіцца ў межах яе кампетэнцыі.


10/03/2018 15:09