cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Пантыфік у месцах жыцця і служэння Падрэ Піо

Пантыфік у месцах жыцця і служэння Падрэ Піо - AFP

10/03/2018 14:46

З нагоды 100-годдзя з’яўлення стыгматаў у св. Айца Піо і 50-годдзя з дня яго смерці, 17 сакавіка 2018 г. папа Францішак здзейсніць пастырскі візіт у два італьянскія мястэчкі, з якімі было цесна звязана жыццё святога. У гэты дзень Пантыфіка чакаюць вернікі і духавенства невялікага гарадка Петрэльчына, дзе св. Піо нарадзіўся, і ў Сан-Джавані-Ратонда, дзе ён ажыццяўляў сваю пастырскую дзейнасць.

Пантыфік здзейсніць падарожжа на верталёце. Згодна з праграмай візіту, апублікаванай Залай Друку Святога Пасаду, у 8.00 чакаецца прыбыццё Святога Айца ў Петрэльчыну, дзе запланавана яго сустрэча з мясцовымі вернікамі і супольнасцю капуцынаў.

Ужо праз гадзіну Францішак накіруецца адтуль ў Сан-Джавані-Ратонда. Там ён наведае мясцовую бальніцу, прывітае і ўдзеліць благаслаўленне хворым, сустрэнецца з дзецьмі, якія праходзяць лячэнне ў анкалагічным аддзяленні. Затым запланаваны візіт Папы ў мясцовы Марыйны санктуарый, дзе ён паразмаўляе з капуцынамі і ўшануе рэліквіі св. Айца Піо. Нарэшце, у 11.15 у касцёле св. Піо з Петрэльчыны распачнецца Эўхарыстычная цэлебрацыя на чале з Пантыфікам. Пасля св. Імшы Францішак накіруецца назад у Ватыкан.

Каментуючы будучы візіт, Генеральны пракуратар Ордэна капуцынаў, айцец Антоніа Бэльп’едэ адзначыў, што ўпершыню гарадок Петрэльчына наведае Наступнік св. Пятра, у той час як у Сан-Джавані-Ратонда раней прыязджалі св. Ян Павел II і Бэнэдыкт XVI. Па словах манаха, асаблівая пашана папы Францішка да св. Падрэ Піо відавочная. Пра гэта сведчыць і яго ініцыятыва прывезці рэліквіі святога ў ватыканскую базыліку, што адбылося ў рамках святкавання Года Міласэрнасці ў лютым 2016 г.


10/03/2018 14:46