cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Святы Айцец адзначае 60-годдзе манаскага жыцця

Святы Айцец адзначае 60-годдзе манаскага жыцця - ANSA

11/03/2018 14:41

Пантыфік адзначае 60-годдзе свайго манаскага жыцця. Менавіта 11 сакавіка 1958 г. ён уступіў у Таварыства Езуса (Ордэн Езуітаў). Цяперашні Папа праходзіў навіцыят у Сант’яга, сталіцы Чылі, пасля чаго вярнуўся ў Буэнас-Айрэс, дзе 13 снежня 1969 г. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне.

Францішак з’яўляецца першым у гісторыі Папам, які належыць да Ордэна Езуітаў. Езуіцкая духоўнасць вельмі характарызуе ўвесь яго пантыфікат, перакананы генеральны настаяцель Таварыства Езуса айцец Артура Соса. 

Паводле яго слоў, пасля Другога Ватыканскага Сабора ў Ордэне атрымалі развіццё аспекты, якія ўласцівы пантыфікату Францішка: сувязь паміж евангелізацыяй і барацьбой за сацыяльную справядлівасць, дыялог паміж культурамі і адкрытасць на свет, клопат аб абароне прыроды і біяразнастайнасці планеты.


11/03/2018 14:41