cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Палітыка і эканоміка

Святы Айцец сустрэўся з французскімі палітыкамі

Святы Айцец сустрэўся з французскімі палітыкамі

12/03/2018 13:56

Пантыфік сустрэўся 12 сакавіка 2018 г. у Ватыкане з парламентарыямі і палітыкамі з французскай правінцыі Марсэль. Разам з дэлегацыяй у Рым прыбыў Біскуп Марсэльскі Жорж Панцье, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Францыі, ініцыятар падарожжа.

Палітычная веліч выяўляецца тады, калі ў цяжкія часы, мы працуем паводле асноўных прынцыпаў, думаючы пра доўгатэрміновае агульнае дабро, нагадаў Францішак думку з сваёй энцыклікі “Laudato Si’”. Каталіцкі Касцёл заўсёды з павагай ставіўся да палітычнай актыўнасці, у аснове якой ляжыць імкненне стварыць ўмовы суіснавання, паважаючы адрозненні і падтрымліваючы найбольш неабароненыя групы насельніцтва, адзначыў ён.

Пантыфік адзначыў, што кантэкст Францыі, якая заўсёды знаходзілася пад моцным уплывам “міжземнаморскага вымярэння”, сведчыць пра багацце разнастайнасці, што з’яўляецца рэальным чалавечым, эканамічным, сацыяльным, культурным і рэлігійным патэнцыялам. Яшчэ больш важнымі з’яўляюцца прынцыпы субсідыярнасці і салідарнасці, палітычны дыялог і кансэнсус, а таксама пошук інтэгральнага развіцця ўсіх і кожнага. З гэтага пункту гледжання, каштоўнасці свабоды, роўнасці і братэрства з’яўляюцца знакавымі ў ажыццяўленні абавязкаў палітыка. Папа нагадаў, што ў палітычнай дыскусіі хрысціяне пакліканы садзейнічаць развіццю культуры сустрэчы паміж вернікамі ўсіх рэлігій і ўсімі людзьмі добрай волі.

Францішак заклікаў французскіх парламентарыяў і палітыкаў быць мастом паміж гарадскімі і сельскімі раёнамі, паміж светам навуковым і прафесійным, ніколі не мірыцца з сацыяльнай няроўнасцю, заставацца энтузіястамі экалагічнага аднаўлення, дапамагаць мігрантам і бежанцам, пашыраць інтэгральнае развіццё чалавека.


12/03/2018 13:56