cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Каментарыі

Дзяржсакратар на пяцігоддзе пантыфікату Францішка

Дзяржсакратар на пяцігоддзе пантыфікату Францішка - AFP

13/03/2018 13:27

“Выбранне Папы і яго служэнне з’яўляецца дарам для Касцёла і чалавецтва; яго духоўнае і касцёльнае значэнне павінна разглядацца, расцэньвацца, разумецца ў святле веры і дзейнасці Божага Провіду”, - падкрэсліў кардынал Пьетра Паралін, Дзяржсакратар Яго Святасці, у інтэрв’ю з нагоды пятай гадавінны абрання Францішка на Пасад св. Пятра, якое 13 сакавіка 2018 г. адзначаецца католікамі ва ўсім свеце.

Бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца перакананы, што галоўнай рысай трываючага патныфікату з’яўляецца радасць, якая праяўляецца нават у папскіх афіцыйных дакументах. Іншыя характэрныя рысы, гэта міласэрнасць і евангелізацыя – абвяшчэнне Евангелля ўсяму стварэнню.

Кардынал Паралін падкрэсліў, што Францішак заўсёды заклікае Касцёл крочыць наперад, не заседжвацца на месца, выходзіць насустрач новаму, адмаўляючыся ад прынцыпу “заўсёды так рабілася”. Гэты шлях вядзе да большай вернасці Касцёла яго прыродзе Божага Народа і Цела Хрыста, а таксама да большай плённасці евангелізацыйнай місіі. 

Паводле іерарха, дынамізм, якім Папа хоча надзяліць Касцёл, можа станавіцца прычынай розных суджэнняў, у тым ліку супрацьлеглых. “У пэўным сэнсе я лічу гэта нармальным, бо ўсе пантыфікаты падвяргаліся крытыцы”, - сказаў ён. Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі заўважыў, што крытыка бывае агрэсіўнай і дэструктыўнай. Такую, на яго думку, трэба “прымаць як крыж і лічыць часткай кароны з церня, якую ўсе мы павінны несці, асабліва тыя, хто мае адказнасць у Касцёле і адыгрывае публічную ролю”.

У сваю чаргу, да канструктыўнай крытыкі трэба адносіцца з увагай. “Я думаю, што канструктыўная крытыка вынікае з фундаментальнай любові і мае на мэце будаванне адзінства ў Касцёле. Мне здаецца, што гэта асноўны крытэрый, ён вядзе да еднасці ў Касцёле і жадае дапамагчы Папу лепш рэалізаваць яго навучанне і служэнне на карысць усяго Касцёла”, - падкрэсліў кардынал Дзяржсакратар.


13/03/2018 13:27