cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Францішак сустрэўся з дачкой Марціна Лютэра Кінга

Францішак сустрэўся з дачкой Марціна Лютэра Кінга - REUTERS

13/03/2018 11:28

Папа прыняў на прыватнай аўдыенцыі Берніс Альберціну Кінг, дачку баптысцкага пастара Марціна Лютэра Кінга, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру за барацьбу з расавай няроўнасцю ў Злучаных Штатах, забітага 50 гадоў таму.

Пасля сустрэчы са Святым Айцом, Кінг сказала, што свету сёння патрэбны “такі маральны аўтарытэт, як Францішак”. “Я шаную яго як лідэра і маральны голас для ўсяго свету і дзякую Богу за тое, што даў яго менавіта зараз”, - сказала дачка вядомага абаронцы правоў чалавека.

Жанчына дадала, што словы яе бацькі, якія нагадаў падчас сустрэчы Папа і якія пастаянна адгукаюцца ў яго сэрцы – пра мір, негвалтоўнасць, павагу да кожнага чалавека – маюць вырашальнае значэнне ў сучасным, настолькі палярызаваным і канфліктным, свеце. 

Берніс Альберціна Кінг прыехала ў Італію, каб 10 сакавіка 2018 г. прыняць у горадзе Монтэлеонэ-дзі-Пулья Міжнародную прэмію міру і ненасілля, якая ўручаецца жанчынам. 


13/03/2018 11:28