cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Папа сустрэўся з прадстаўнікамі даасізму

Папа сустрэўся з прадстаўнікамі даасізму - EPA

14/03/2018 16:00

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі дэлегацыяй прадстаўнікоў даасізму з храма Баоан, які знаходзіцца у сталіцы Тайваня, горадзе Тайбэй. Кароткая сустрэча адбылася 14 сакавіка 2017 г. у ватыканскай Зале Паўла VІ. Прадстаўнікі кітайскага вучэння прыбылі ў Рым у рамках кантактаў з Папскай радай па міжрэлігійным дыялогу.

Францішак выказаў сваё задавальненне падобнымі сустрэчамі. “Гэта не толькі дыялог ідэй, але і чалавечы дыялог, тварам у твар, што дапамагае нашаму чалавечаму росту на шляху пошуку Абсалюта”, - сказаў ён і падзякаваў сваім гасцям за запрашэнне наведаць Тайвань.

Даасізм з’яўляецца традыцыйным кітайскім рэлігійным і філасофскім вучэннем. Падчас “культурнай рэвалюцыі” ў Кітаі яго прадстаўнікі падвяргаліся пераследу. На Тайвані даасізм дагэтуль захаваў свой уплыў і традыцыйныя інстытуты.


14/03/2018 16:00