2018-03-14 14:25:00

Святы Пасад рыхтуе дакументы аб гендэрнай ідэалогіі


Святы Пасад рыхтуе два дакументы на тэму гендэрнай ідэалогіі, паведаміў арцыбіскуп Анджэла Дзані, сакратар Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі. Адзін з дакументаў выдасць узгаданая дыкастэрыя. Ён будзе апублікаваны не пазней, чым праз два месяцы ў форме ліста, адрасаванага усім епіскапатам. Кангрэгацыя не ўключыцца ў дыскусію з гендэрнай ідэалогіяй, але нагае асноўныя прынцыпы хрысціянскай адукацыі ў гэтай галіне. 

Дакумент, які возьме пад увагу розныя антрапалагічныя аспекты гэтай ідэалогіі, рыхтуе іншая ватыканская дыкастэрыя – Кангрэгацыя Веравучэння.

Арцыбіскуп Дзані нагадаў, што місіяй Касцёла з’яўляецца клопат пра ўсебаковае развіццё чалавека, у тым ліку пра яго сексуальнасць. Тэорыя гендэр выклікае апраўданыя асцярогі, таму што, як заўважыў папа Францішак, спрыяе пабудове “грамадства без полавых адрозненняў і баналізуе антрапалагічныя асновы сям’і”, у ёй “чалавечая ідэнтычнасць залежыць ад індывідуалістычнага выбару”.

Пантыфік неаднаразова выступаў з рэзкай крытыкай узгаданай ідэалогіі. Падчас прэс-канферэнцыі па выніках паездкі ў Азербайджан, Папа назваў яе праявай ідэалагічнай каланізацыі і вайной з сужэнствам.








All the contents on this site are copyrighted ©.